Новодворский сад
231983, Гродненская обл., Аг. Новый двор, ул. 1 Мая, 10а, тел. 8-01513-22167

Сценарии

СВЯТА “САРАКІ”
Мэты: выхаванне цікаўнасці да фальклорных здабыткаў нашых продкаў; правядзенне мерапрыемства ў кантэксце выхавання экалагічнай культуры выхаванцаў.
Абсталяванне: два нацыянальных касцюма (жаночы і мужчынскі), касцюм для Жаваронка; музычная апаратура, мутымедыйнае абсталяванне; стол, абрус, ручнікі, збан, талеркі, плецены кошычак с выпечанымі птушкамі; буклеты са змешчанымі: інфармацыяй аб удзельніках, народных вераваннях, язычніцкіх і хрысціянскіх каранях свята, урыўкамі песень.
Дзеючыя асобы:
Вядучы
Дзяўчынка
Жаваронак
Вучоны-этнограф
Арнітолаг
(Гучыць музыка. Святочна ўбраная зала.
На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі, акрамя Жаваронка)
Усе (акрамя Жаўрука):
Добры дзень!
Вядучы:
22 сакавіка адзначаецца свята “Саракі” ў гонар сарака пакутнікаў. Ёсць павер’е, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятае сорак розных птушак. І першая з іх – жаваронак.
Арнітолаг:
Існуе легенда пра ўзнікненне жаваронка: Бог падкінуў высока ўверх камячок зямлі і пераўтварыў яго ў шэрую, як зямля, птушачку. Жаваронка.
Дзяўчынка:
Згодна з паданнем, жаваронкі вымалі калючыя шыпы з цярновага вянка распятага Хрыста.
Узняўшыся высока ў неба, жаўрук праводзіць час у малітвах. Потым, раптам сціхнуўшы, ляціць яшчэ вышэй – на споведзь да самога Бога.
Вядучы:
А ўсё ж такі, як выглядае гэтая божая птушачка? Што аб ёй вядома навуцы? Паважаны арнітолаг, раскажы.
(Паведамленне пра жаўрука з дэманстацыяй слайдаў.)
Арнітолаг:
Жаўручок – невялікая птушка.
Важыць грамаў каля сарака,
А, бывае, болей крышку.
У пер’е шэрае ўбраны,
Мае клювік невялічкі,
Песні звонкія шчабеча…
Вядучы:
Ну, а як жыве жаўрук раскажы нам, чалавеча?!
Арнітолаг:
З галінак і карэньчыкаў
Ладкуе ён гняздзечка.
У гняздзечку да пяці яечак
Адкладае жаўручок.
Корміць дзетачак пясняр
Амаль дваццаць дзён запар.
А ўжо потым птушаняткі
Разам з бацькаю і маткай
Летам сілкуюцца жучкамі,
Ласуюцца матылькамі.
А як восень надыходзіць –
І насеннечка знаходзяць.
Вядучы:
Дзякуй, дружа арнітолаг, за змястоўны твой аповед!
Вядома, што прылёт жаўрука ва ўсіх краінах быў звязаны з надыходам вясны. Цікава, а як жа нашы продкі ставіліся да гэтай маленькай несамавітай птушачкі? Сёння мы наладзілі тэлемост з вучоным-этнографам, які зараз, будзем спадзявацца і паведаміць нам аб гэтым.
Добры дзень!
Вучоны-этнограф:
Добры дзень уісм прысутным!
Як божую птушку, жаваронка забаранялася ўжываць у ежу, а забіць яго лічылася вялікім грахом. Жаваронка называлі вестуном Божай Маці.
Дзяўчынка (кладучы пляцёнку з выпечкай на ручнік):
У даўніну выпякалі з цеста жаваронкаў і давалі адразу каровам – як удзячнасць за малако ды масла, потым авечкам – за цёплыя валёнкі ды тулупы, а потым – дзецям. І прыгаворвалі(ідзе ў зал да гледачоў і частуе іх):
Ой, вы жавароначкі, жавароначкі,
Ляціце ў поле, нясіце здароўе:
Першае – кароўе,
Другое – авечае,
Трэцяе – чалавечае.
(Чуецца спеў жаваронка.)
Дзяўчынка:
Чуеце, жавароначак і да нас ляціць!
(Улятае жаваронак.)
Жаваронак:
Добры дзень усім! Так прыемна, калі вяртаешся на Радзіму! І так прыемна, калі тут цябе чакаюць!
Дзяўчынка:
Не проста чакаем, а разам з тваім прылётам і жыццё ўслаўляем!
Жаваронак:
Чую, чую. А пакуль я ляцеў да вас, яшчэ такія заклічкі з роднай старонкі чуў …
Арнітолаг:
Мабыць мы ведаем гэтыя заклічкі. (Звяртаючыся да астатніх удзельнікаў) Давайце адну з іх заспяваем!
Усе:
Давайце!
(Спяваюць, выконваючы рытуал зазыву птушак):
Жавароначак-пералётачак!
Прыляці да нас!
Прынясі ты нам
Вясну ясную,
Вясну красную!
Жаваронак, да зімы
Прыляці да нас, сюды!
Нам зіма так надаела,
Усю салому пераела!
Жаваронак:
Дзякуй вам! Менавіта на такія заклічкі мы, птушкі, і адклікаемся.
Дарэчы, а ведаеце, што я магу насвістваць да 2000 мелодый?
Дзяўчынка:
Ведаем, ведаем пра твае цудоўныя спевы! А яшчэ ведаем, ад дзядуль ды бабуль, што жаўручок прылятае на праталіну, а шпачок – на прагаліну.
Вядучы:
У народзе кажуць, што жавароначак за сабой сорак птушак вядзе! А што на гэты конт нам паведаміць этнограф?
Вучоны-этнограф:
Ты, паважаны жаўручок, ушаноўваешся не толькі ў прыказках і прымаўках, у паэзіі і песнях, але і ў беларускай народнай вышыўцы і ткацтве.
Дзяўчынка:
Ты ў культуры беларусаў з’яўляешся сімвалам кахання. Майстрыхі кажуць, што калі адлюстраваць жаваронкаў, якія ідуць адзін за адным – гэта сімвал пачатку кахання.
Вядучы:
А калі жавароначкі будуць глядзець адзін на аднаго?
Вучоны-этнограф:
Тады гэта будзе сімвалізаваць самы росквіт кахання!
А вось калі птушачкі будуць адвернуты адна ад другой, то гэта, на жаль, паведаміць нам аб тым, што каханне скончана.
Дзяўчынка:
А я яшчэ ведаю, што у нацыянальнай паэзіі, ты, жаўручок – сімвал абуджэння. І не толькі прыроды, беларускай свядомасці!
Вучоны-этнограф:
Вось паслухайце, як прыгожа пісаў у свой час Янка Купала:
А жаўранак звоніць над грушай,
Свой кліч селяніну свяргоча:
Смялей, беларусе-араты!
Смялей уздымай к сонцу вочы!
Жаваронак:
Як жа прыемна, што мяне так сустракаюць, так мяне шануюць! Але ж… мне трэба ляцець далей, несці вясну. Да пабачэння… (шчэбет жаўрука).
Усе:
Да пабачэння!...
Вядучы:
А Вам, паважаныя прысутныя, на развітанне
Вучоны-этнограф:
Вясны ў Вашы сэрцы,
Арнітолаг:
Цеплыні ў Вашы душы,
Дзяўчынка:
Прыгажосці і шчодрасці ў Ваша жыццё!
Гуканне вясны
Вядучы. Добры дзень, дзеці! Бачу, што ў вас сёння добры настрой, Гэта цудоўна! Адкажыце мне, якая зараз пара года? (Вясна.) А якія прыкметы вясны вы ведаеце? (Адказы дзяцей).
Сёння ў садзе нашым свята.
І дзяцей сабралася багата.
Сонейка ярчэй заззяла,
Птушка ў садзе заспявала.
Паглядзіце навокал, як у нашай зале прыгожа, як ласкава свеціць сонейка ў акенца і кліча ўсіх на вуліцу! Сёння мы адзначаем свята “ Гуканне вясны”. Будзем вясну ў госці зваць, песні пра вясну спяваць, ў гульні розныя гуляць.
Дзеці. Вясна, вясна красная,
Прыйдзі, вясна з радасцю,
З дажджамі моцнымі,
З хлябамі багатымі.
Вясна, вясна красная,
Прыйдзі, вясна ясная,
Прыйдзі да нас хутчэй,
Сонейкам усіх абагрэй!
Вядучы. Каб ішла вясна-красна ды хутчэй
Гэй, дзеткі, выходзьце,
Будзем песню спяваць
Ды вясну гукаць!
Карагод “Мы вясну гукаем…”
Вядучы. Давайце ўсе разам паклічам вясну.
Дзеці ўсе. Прыходзь, Вясна!
Прыходзь, Вясна!
(Гучыць вясёлая музыка. У залу ўваходзіць Вясна)
Вясна. Іду я ў шумлівых водах,
У звонкім срэбры ручаёў
І разліваю мяккі подых,
Як песню нейкую без слоў.
Прывітанне, любыя дзеці!
Чакаюць мяне ўсе на свеце.
Каб хутчэй я прыхадзіла,
снег на ўзгорках растапіла,
Разбудзіла наваколле,
ручайкі пусціла ў поле.
Вядучы. Вясну сустракаем,

Вершы весела чытаем!
Дзеці. 1. Шуміць, гудзе, вясна ідзе,
Шчасце і радасць людзям нясе!
2. Маладая вясна, залатая пара,
Будзь красна і ясна, не шкадуй нам дабра.
3. Ой, вясна, вясна! Ды як ты красна!
Мы табе спяваем, цябе сустракаем!
Вядучы. Станем у карагод
з хуткай весялосцю
І сустрэнем прыход
даражэнькай госці.
Карагод “ Вясна прыйшла”
Вядучы. Паклон добрай вясне, яна шчасце нясе.
Дзяўчынкі. Гэй, Вясна, гэй, красна,
што з сабой ты прынясла?
Вясна. Дрэву – лісцікі шапацець,
Гаю – птушачак гаманіць,
Лету – сонейка, ярка ззяць,
Саду – кветачкі расцвітаць.
Хлопчыкі. Гэй, Вясна, гэй, красна,
што яшчэ прынясла?
Вясна. Старым бабкам - па кійку,пастушкам - па яйк, а дзяўчаткам – па кветачцы, А яшчэ прынесла народную мудрасць.
Вядучы. Нашы дзеткі таксама ведаюць народныя прыказкі ды прымаўкі.
Калі бусел прыляцеў крыху раней, то ў гэтым годзе вырасце багаты лён.
Кідай зерне ў гразь – будзеш князь. А як кінеш, то і для сябе, і для коней хопіць.
Калі ў сакавіку вада не цячэ, то у красавіку – трава не расце.
Вясна. Малайцы, дзеткі! Я ведаю, што вы вельмі кемлівые і любіце адгадваць загадкі. Слухайце ўважліва і паспрабуйце адгадаць.
Загадкі. Тае сняжок, ажывае лужок,
Дзень прыбывае, калі гэта бывае? (Вясной)
На палянцы, пасля цёплай ночкі
Глядзяць блвкітныя вочкі. (Пралескі)
Вядучы. Вясна-красна, каб ты стала яшчэ цяплейшая і ласкавейшая нашы дзеткі заспяваюць для цябе песенку.
Карагод “Веснянка” (Жавароначкі прыляціце…)
Вядучы. З даўніх пор людзі ўслаўлялі птушак. Казалі, што яны на крылах вясну прыносяць. А якія птушкі жывуць у нас на беларусі? (Адказы дзяцей.)
Давайце паспяваем птушкам песеньку, каб яны хутчэй прыляцелі і парадавалі нас сваім шчабятаннем і спевамі, цёпла лецейка прынеслі, зімачку прыбралі.
Карагод “Жавароначкі, прыляціце”
Вясна. А ці ведаеце вы вершы пра птушак? (Адказы дзяцей.)
Дзеці. Як сады зазелянелі,
Зашумелі раўчукі,
К нам з-за мора прыляцелі –
Тры вясёлыя шпакі.
Аглядзелі дом навокал:
Знізу,зверху і з бакоў.
І прыветна, і высока –
Чым не дача для шпакоў!
Нацягалі траў, саломкі,
Ложак выслалі пушком,
Цэлы дзень іх голас звонкі
Весяліць птушыны дом.
Вядучы. Цяпер мы запрашаем цябе, Вясна, паслухаць песню “Прыляцелі шпакі”.
Песня “Прыляцелі шпакі”, музыка Падкавырава.
Вясна. А зараз я запрашаю вас пагуляць у гульні.
Гульня “Бусел і дзеці”.
Дзеці стаяць у крузе і пытаюцца:
- Бусел, Бусел, што ты робіш?
- Ямачку капаю.
- Навошта табе ямачка?
- Каменьчыкі збіраю.
- Навошта табе каменьчыкі?
- Іголачкі вайстрыць.
- Навошта табе іголачкі?
- Мяшочкі шыць.
- Навошта табе мяшочкі?
- Вас лавіць! (Даганяе дзяцей)
Гульня “Жабка”.
Дзеці стаяць у розных месцах зала і спяваюць песеньку.
Скача, скача жабка,
На чатырох лапках.
Скача жабка па дарожцы,
Скача выцягнуйшы ножкі.
Далей яны скачуць пад музыку, як жабкі, вакол пастаўленых у сярэдзіне залы крэселкаў. Калі музыка спыніцца, дзеці павінны сесці на іх. Хто не паспеў заняць месца, той выбывае з гульні.
Гульня “Арэлі”.
Дзеці стаяць у крузе, трымаючыся за рукі, і махаюць імі ўперад-назад.
Гой-да, гой-да, на арэлі селі,
Гой-да, гой-да, песеньку запелі.
Вось так, вось так, хутка раскачаліся!
(Тупацяць нагамі, паскараючыся з кожным разам)
Вось так, вось так - весела смяяліся!
Гульня “Прэла-гарэла”.
Дзеці становяцца ў круг і закрываюць вочы. Вясна хавае ў розных месцах птушачкі-цацкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць па крузе і гавораць словы:
Прэла-гарэла за мора ляцела,
А як прыляцела, дзе-недзе села,
Хто першы знойдзе, той сабе возьме.
Дзеці разыходзяцца і шукаюць схаваныя цацкі.
Вясна. Добрыя вы дзеці, лепшыя на свеце,
Спрытныя, ладныя,
да ўсяго здатныя.
Дзякуй за тое, што са мной гулялі,
Што загадкі мае ўсе адгадалі,
Песні весела спявалі.
Трэба мне ісці хутчэй,
Каб усім было святлей і цяплей.
Да пабачэння!
Вядучы. Вось і скончылася наша свята. Я віншую ўсіх з надыходам вясны.
Выхавальнік: Саўко Таццяна Мікалаеўна
КВЗ “Знаўцы роднай прыроды”
Праграмны змест: замацаваць і развіваць веды дзяцей аб прыродзе, замацаваць веды аб культуры паводзін у прыродзе, садейнічаць пашырэнню лексічнага ў дзяцей цікаваці да жыцця раслін, жывёл і птушак садзейнічаць развіццю ўмення слухаць адзін аднаго.
Ход занятка
Дзеці пад музыку ўваходзяць у зал і строяцца ў дзве шарэнгі супраць адзін аднаго. Сёння мы праводзім КВЗ. КВЗ – гэта клуб вясёлых, знаходлівых, разумных, кемлівых.
У КВЗ прымаюць удзел дзве каманды. Першая каманда “Буслы”, другая каманда “Шпакі” Наш конкурс ацэньваецца па двухбальнай сістэме. За неправільны адказ балы прысуджацца не будуць. А цяпер вас прывітаюць каманды.
Першы конкурс “Адказвай хутка”
1.Якая цяпер пара года? 1.Які цяпер месяц?
2. Якія дрэвы ў лесе вечназялёныя? З якіх дрэў вясной спускаюць сок?
3. З якога дрэва гэты ліст?
З бярозы - бярозавы З дуба - дубовы
З клёна кляновы З ліпы - ліпавы
4. Якая птушка падкідвае свае яйца ў чужыя гнёзды? (зязюля) 4.Якая птушка можа ляцець і на спіне, і бокам, хвастом уперад?
5. Якая птушка спіць у палёце? (бусел) 5. Птушка, якая сама хутка лятае ў свеце?
6.Самая вялікая птушка? 6.Самая малая птушка?
7.Якія жывёлы, рыхтуючыся да зімы, мяняюць колер шубкі? (вавёрка, зайцы) 7. Якія жывёлы хаваюць дзіцянят, якія нарадзіліся ў сумку? (кенгуру)
8.”Дзе хто жыве?”
Вавёрка – у дупле Ліса – у нарэ
Сабака – у будцы Карова – у кароўніку
9. Як завуць дзіцянят?
У каровы– цяля У свінні – парася
У зайчыхі - зайчаня У ваўчыхі - ваўчаня
10. “Прадоўжы выраз…”
Самыя разумныя жывёлы… дзельфіны Самы зубастыя… акулы
Лепш за ўсіх чуе… сава У каго вушы на нагах?…конік
Самае высокая жывёла…жыраф Хто п’е нагой?...жаба
Другі конкурс “Адгадай загадку”
Стракатуха прыляцела
І на даху дома села.
. (Верабей)
Прыляцела да кармушкі
Размалёваная птушка,
Паспытала сала –
Сябровак пазвала. (Сініца)
А для бацькоў я прапаную заданне на картках. Зараз мы паглядзім як нашы бацькі ведаюць назвы птушак. Конкурс “Што за птушка”
Трэці конкурс “Хто хутчэй выкладзе птушку”
Чацвёрты конкурс”Конкурс капітанаў”
1. Гульня “Хто лішні”
Вожык, мядзведзь, хамяк?, воўк.
Тыгр, жыраф, бегемот, вавёрка.
2. Гульня “Што спачатку, што потым?”
3. Гульня “Чый след?”
Сляды (лісы, мядзведзя, бусла)
Сляды (зайца, воўка, чаплі)
Пяты конкурс”Правільна і акуратна размалуй”
Шосты конкурс “Чый голас”
Фанаграма птушыных галасоў.
1. Каманда.
Бусел, салавей, зязюля.
2. Каманда.
Чапля, жаваранак, сава.
Сёмы конкурс”Беражы і ахоўвай”
1.Што такое Чырвоная кніга? Чаму яна называецца Чырвоная?
Якія расліны нашай мясцовасці занесены ў Чырвоную кнігу? Якія жывёлы нашай мясцовасці занесены ў Чырвоную кнігу?

Для бацькоў конкурс “Беражыце птушак”
Трэба прыдумаць і на альбомных лістах намаляваць знакі, якія звязаныя з аховай птушак . За кожны прыдуманы знак каманды атрымліваюць па 1 балу.
Восьмы конкурс “Паэтычны” “Раскажы пра птушку”
Камандам прапануецца прачытаць вершы аб прыродзе, птушках, жывёлах.

Падарожжа ў краіну Эканоміку [43 Kb] (cкачиваний: 32)

Маляванне: “Вясёлка” [23,5 Kb] (cкачиваний: 21)

Смеется капелька одна [38 Kb] (cкачиваний: 31)

Экскурсія па экалагічнай сцежцы.
Экскурсія для дзяцей старшай групы (5 – 6 гадоў)
Задачы:
-узбагачаць і ўдакладняць уяўленні дзяцей аб кветках, агародніне;
-садзейнічаць развіццю лексічнага запасу слоў па тэмах: “Кветкі”, “Агародніна”, “Птушкі”, развіваць звязнае маўленне выхаванцаў;
-выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Ход занятку
Дзеці атрымліваюць пісьмо ад Лесавічка, у якім апісваецца маршрут па экалагічнай сцежцы з заданнямі. Дзеці ідуць да першага прыпынку пад назвай “Кветнік”.
Выхавальнік. Дзеці, паглядзіце, як усё вакол змянілася, стала прыгожым. Лётаюць насякомыя, распусціліся лісткі на дрэвах, усё вакол стала зялёным. Чуеце, як вакол стала шумна, колькі песень льецца. Хто гэта спявае? (Гэта спяваюць птушкі).
Якая цяпер пара года? (Вясна)
Хто ўспомніць верш аб вясне.
Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.
Выхавальнік. Дзеці падыдзіце бліжэй да клумбы. Паглядзіце на кветкі, якія растуць на клумбе. Ці можна здагадацца, якія гэта кветкі? (Не.) А як мы пазнаем, якія кветкі тут растуць? (таблічкі.).
Як вы лічыце, перад тым як пасеяць кветкі, што дарослыя робяць з клумбай? (Ускопваюць зямлю, выкідваюць зелле, робяць рады і тады толькі сеюць насенне.) Вось колькі многа работы трэба зрабіць, каб выраслі кветкі.
Для чаго патрэбны кветкі? ( Каб было прыгожа, каб пчолы збіралі нектар, каб прыляталі другія насякомыя, якія апыляюць кветкі.)
А што расце на газоне? (Трава.)
Чаму нельга хадзіць па ёй?(Бо мы яе вытапчам.)
Дзеці, паглядзіце, у мяне ў руках кветка, але яна не распусцілася. Нам з вамі трэба выканаць заданне кожнага пялёстка, тады яна распусціцца.
Заданні:
1.Удыхніце паветра, якія пахі вы чуеце? (Пахне вясной, зямлёй, травой.)
2.Што нам дапамагае пачуць пахі? (Нос.)
3.Якое насякомае падобна на кветку? (Матылёк.)
4.Назавіце першую вясеннюю кветку? (Пралеска)
5.Якое насякомае падобна на верталёт? (Страказа)
6.Што гэта за вада, што з неба льецца? (Дождж.)
7.У якога чырвонага жучка на спіне чорныя кропкі? (У божай кароўкі.)
8.Якая кветка носіць жоўты сарафан, а пасля прыбіраецца ў паветраную сукеначку? (Дзьмухавец)
Выхавальнік. Дзеці, наступны наш прыпынак “Метэастанцыя”. Што мы тут вызначаем з вамі кожны дзень? (тэмпературу паветра, вецер, вымяраем ападкі, калі яны ёсць). І зараз мы з вамі вызначым стан надвор’я. Вецер (ёсць – няма), тэмпературу паветра, пахмурна – сонечна, ападкі (ёсць – няма). Дзеці, хто дзяжурны сёння ў вугалку прыроды? Калі мы вернемся ў групу, вы адзначыце назіранні ў календары прыроды.
Прыпынак “Птушка года”.
Выхавальнік.Якая птушка з’яўляецца птушкай 2015 года?(Вушастая сава). Зараз я вам прапаную пагуляць. Гульня называецца “Сава”.
Ай ты, совушка-сава.
Ты вялікая галава.
Ты на дрэве сядзіш.
Ноч гуляеш, днём ты спіш.
Дзень наступае – усё ажывае.
Ноч наступае – усё замірае.
Выхавальнік.Дзеці, наступны наш прыпынак “Агарод”.
Па шляху да гэтага прыпынку Лесавік хоча, каб мы паказалі свае фізічныя ўменні (дзеці бягуць з падскокамі да браўна, а пасля праходзяць па ім.)
Выхавальнік.Паглядзіце, дзеці, колькі насення падрыхтаваў для нас Лесавік. Давайце вызначым, якой расліне кожнае з іх належыць. Знайдзіце іх на карцінках.
Загадка
Раскалоўся цесны домік
На дзве палавінкі.
І пасыпаліся ў далоні
Пацеркі – драбінкі.(Гарох)
Выхавальнік.Знайшлі карцінку гароху і яго насенне? Вазьміце па адной гарошыне і разглядзіце яе. Якой яна формы? Якога памеру? Якога колеру? Паверхня яе гладкая ці шарахаватая? Дзеці, што мы зрабілі з нашай градкай, каб сёння пасадзіць гарох? Чым мы з вамі ўгнойвалі глебу? (гноем і угнаеннем)? Рукамі зямлю, якая яна? (Чорная, мяккая, сухая (мокрая), цеплая.) Зараз мы будзем сеяць гарох? Падыдзіце да сподачка з насеннем. Што ляжыць на сподачку? Палічыце колькі іх?(Дзеці лічаць) Што мы будзем з імі рабіць?(Сеяць)
Кожны павінен узяць па 2 гарошыны. Паглядзіце, як гэта трэба рабіць. Вынімаем палачку з глебы і кідаем туды нашае насенне, пасля вось так засыпаем лункі.
Дзеці, што патрэбна, каб вырас гарох? (Цяпло, святло, вада)
Што нам трэба яшчэ зрабіць, каб гарох вырас? (Паліць)
Гульня “Гарох расце”. Уявіце сабе, што вы – маленькія гарошыны і вось гэтыя гарошыны рассыпаліся, разбегліся, дожджык іх палівае, сонейка на іх свеціць, і яны растуць, растуць… (Дзеці выконваюць практыкаванні падымаюцца, быццам расце гарох ).
Выхавальнік. Гарох наш таксама хутка вырасце, дзякуючы сонейку, дажджу і нашаму догляду. Будзе ён вялікі і смачны.
Выхавальнік. Дзеці, сядзьце, калі ласка, на лаўкі.
Давайце ўспомнім хто нас адправіў у гэтае падарожжа?
Якое заданне мы выконвалі на прыпынку “Кветнік”?
Што мы рабілі на прыпынку “Метэастанцыя”?
Як называецца гульня, у якую мы гулялі на прыпынку “Птушка года”?
Як вам трэба было пераадолець шлях да прыпынку “Агарод”?
Якое заданне Лесавіка мы выконвалі на гэтым прыпынку?
Малайцы, дзеці, выканалі ўсе заданні Лесавіка, а за гэта вось ад яго вам пачастунак.
Літаратура:
1.Зайцева, Н. В. Войди в мир природы другом / авт.-сост. Н. В. Зайцева
[ и др.]. – Мозырь: Содействие, 2006. – 116с.
2.Серебрякова, Т.А. Экологическое образование в дошкольном возрасте: учеб.пособие для студ. учреждений высш. проф. Образования
/ Т.А.Серебрякова. – 4-е изд. – Москва: издательский центр «Академия», 2011. – 208с.
Выхавальнік ДУА “Навадворскі яслі-сад”
Саўко Таццяна Мікалаеўна
счетчик посещений

Календарь

«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Опрос

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Облако тэгов

2017 - Год науки Гродненский областной ИК Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Парк активного отдыха Коробчицкий олимп Туристическая привлекательность Гродненщины Послание Президента белорусскому народу и Национальному собранию Календарь событий 2016 года Cобытия 2016 года Фотопроект Вчера и сегодня Приглашаем в спортивные залы V Всебелорусское народное собрание Легенды Гродзеншчыны Августовский канал приглашает Велодвижение Память о Великой победе Детский правовой сайт Сайт МО физиков Свислочского района Безвизовый въезд Гродно Сетевое взаимодействие педагогов 1 ступени Свислоччины